Юрыста Юрыя Зянковіча, асуджанага па «справе змоўшчыкаў», абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прыгаварылі да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
27 снежня 2022 года ў судзе Мядзеля разглядалася новая справа супраць юрыста аб «абразе прадстаўніка ўлады». Па папярэдняй інфармацыі, Зянковічу тады дадалі яшчэ паўгода, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Першапачаткова Зянковіч адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, дзе на яго аказваўся ціск. Палітвязень правёў у ШІЗА 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Цяпер стала вядома, што 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва палітвязня пачнуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы». Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.
вс